Юбілейны творчы вечар В.Бокуць-Чабатаровай - Дзяржаўная ўстанова культуры

Юбілейны творчы вечар В.Бокуць-Чабатаровай

24 снежня ў чытальнай зале Уздзенскай раённай бібліятэкі адбыўся юбілейны творчы вечар «Окрыленная песней душа» удзельніцы літаб’яднання «Нёманец» Вольгі Бокуць-Чабатаровай. Гэта была своеасаблівая творчая справаздача нашага паважанага юбіляра. Вядучая мерапрыемства прыгадала самыя значныя вехі жыцця і творчасці Вольгі Рыгораўны, а затым яна сама распавядала аб сабе з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі, чытала вершы з розных асобнікаў, выконвала ўласныя песні. Шмат пажаданняў і віншаванняў гучала ў гэты дзень у адрас юбіляра. Вольгу Рыгораўну віншавалі ўдзельнікі літаб’яднання «Нёманец», сябры, супрацоўнікі бібліятэкі. Ад усёй душы юбілярцы жадалі моцнага здароўя, творчых ідэй, удзячных чытачоў.

 

Прокрутить вверх