Встретились все Морозы... - Дзяржаўная ўстанова культуры

Встретились все Морозы…

Бібліятэкар Слабадской сельскай бібліятэкі для школьнікаў Суткаўскай базавай школы правяла навагодняе падарожжа «Встретились все Морозы…» у клубе «В гостях у сказки». Вядома ж, можна было паспаборнічаць, хто больш прачытаў за год кніжак, хто лепш ведае літаратурных герояў, хто загадаў самае дарагое жаданне на наступны год і таму мае права на самы найлепшы падарунак ад Дзеда Мароза.  А марозаў на свята сабралася шмат: тут і нямецкі Калядны дзед, і ангельскі Санта-Клаус, Пэр-Наэль з Францыі і Баба Натале з Італіі. На розных мовах віншавалі  суткаўскія дзеці сваіх аднагодкаў з гэтых краін. Было шмат конкурсаў, танцаў, гульняў, падарункаў.

Прокрутить вверх