18 снежня адбылася творчая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыем Вінаградавым «Душа подвластна вдохновению» на базе Дзяржынскай раённай цэнтральнай бібліятэкі. У цёплай сяброўскай атмасферы Дзмітрый Леанідавіч расказаў пра жыццёвы шлях, творчыя дасягненні, першыя спробы пяра і выдадзеныя асобнікі. У мерапрыемстве прыняла ўдзел першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, дзіцячы пісьменнікі і публіцыст Алена Стэльмах, якая адзначыла патрыятычны бок дзейнасці Д.Вінаградава, якую ён прысвяціў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і пажадала «…далейшай творчасці, каб было натхненне і была магчымасць выхаду новых кніг, прэзентацый, таму што гэта заўсёды падзея не толькі для самога аўтара, а для ўсіх тых, хто з ім побач, хто раздзяляе творчасць, каго яднае літаратура…». Удзельнікі народнага калектыва паэтаў і празаікаў «Выток» таксама падзяліліся ўражаннямі аб творчай дзейнасці Дзмітрыя Леанідавіча і атрымалі кнігі з з асабістым аўтографам пісьменніка. На мерапрыемстве прысутнічалі і аднадумцы Дзмітрыя Вінаградава, удзельнікі літаб’яднання «Нёманец».





