К нам стучится Новый год! - Дзяржаўная ўстанова культуры

К нам стучится Новый год!

11 снежня на мерапрыемства «К нам стучится Новый год!» былі запрошаны ўдзельнікі клуба «Залаты ўзрост», які дзейнічае пры Уздзенскай раённай бібліятэцы. На сустрэчы гучалі вершы, пажаданні на наступны, 2026 год. Прысутныя прыгадалі аб гісторыі свята, пазнаёміліся з навагоднімі прагнозамі на наступны год, прынялі ўдзел у вясёлых навагодніх віктарынах. Кожны з прысутных падзяліўся прыемнымі ўспамінамі аб сустрэчы Новага года, прыгадаў вясёлыя і цікавыя гісторыі, звязаныя з гэтым чароўным святам, са свайго жыцця. Для ўсіх прысутных былі падрыхтаваны салодкія падарункі з добрымі пажаданнямі ад РГА «Белая Русь».

Прокрутить вверх