Лістападаўскае пасяджэнне уздзенскага літаб’яднання “Нёманец” пачалося са згадак пра жыццё і дзейнасць Уладзіміра Караткевіча. Гаварылі пра У. Караткевіча, а таксама іншых класікаў літаратуры (Максім Багдановіч, Сяргей Ясенін, іншыя), чые юбілеі адзначаліся нядаўна ці неўзабаве адбудацца, і на чарговым пасяджэнні літаб’яднання. Творчасцю пісьменнікаў у свой час захапляліся, бралі з іх прыклад члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Сабалеўскі і Галіна Нічыпаровіч, Дзмітрый Вінаградаў і Валянціна Шытыка. Таксама падзяліліся сваімі новымі творамі планамі Іна Дворак і Тамара Каляда, Ніна Лятун і Уладзімір Бурэнка, сябар уздзенскіх літаратараў Уладзімір Слабейка са Стаўбцоўшчыны. Адбылася цікавая размова пра сённяшні стан, здабыткі беларускай літаратуры, пра тое, што творчасць нашых класікаў, а ў гэтым шэрагу ёсць нямала і прадстаўнікоў Уздзеншчыны, павінна натхняць маладых, пачынаючых літаратараў на плённую працу, якая немагчыма без адказнасці за кожнае сказанае, напісанае слова.
Віктар Сабалеўскі
Раўняючыся на класікаў



