Бібліятэкар Слабадской сельскай бібліятэкі правяла гадзіну добрых спраў «Каждый день и каждый час дело доброе у нас». Чарговае пасяджэнне клуба «У гасцях у казкі» сабрала ўсіх аматараў добрых спраў: дзеці і дарослыя падводзілі вынікі дабрадзейнасці за ўвесь год. Гадзіна заняткаў была запоўнена, акрамя гульняў,конкурсаў, творчых заданняў, аналізам учынкаў – і асабістых, і таварышаў. Шмат было ўспамінаў, развагі, кампліментаў. Дзеці вучыліся быць дабразычлівымі і пазітыўнымі. Фіналам мерапрыемства сталі два прыгожа аформленыя плакаты з выявамі добрых спраў за год.


