13 лістапада ва Уздзенскай раённай бібліятэцы прайшоў час духоўнасці “Чистый голос сердца”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Героя Беларусі, першага Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусі мітрапаліта Філарэта. Удзельнікі мерапрыемства былі вучні 7-8 классаў ДУА “Уздзенская сярэдняя школа №1 імя А.С.Пушкіна”. Аб жыцці і дзейнасці мітрапаліта Філарэта расказаў настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла г. Узда протаіерэй Грыгорый Чарапеннікаў. Прысутныя пазнаёміліся з фотавыстаўкай “Сердце милующее” і праслухалі агляд літаратуры аб мітрапаліце Філарэце “Сын церкви и Отечества”.




