6 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця фотавыстаўкі “Сердце милующее”, прысвечанай памяці мітрапаліта Філарэта. Мерапрыемства адкрыў протаіерэй, благачынны Уздзенскай царкоўнай акругі, настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла – айцец Грыгорый Чарапеннікаў.
Аб жыццёвым шляху Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусі мітрапаліта Філарэта прысутным распавядала супрацоўнік Уздзенскай раённай бібліятэкі Вольга Віяленцій. Аб сваіх ўласных уражаннях ад сустрэч з мітрапалітам Філарэтам расказалі іерэй, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы Алексій Шышко, прыхаджане храма святых апосталаў Пятра і Паўла. Вершы духоўнай тэматыкі ў гэты дзень прачыталі наведвальнік нядзельнай школы Мікіта Новік і старэйшая прыхаджанка царквы Ада Валянцінаўна Урублеўская.





