Удзел у акцыі "Память - равнение на подвиг!" - Дзяржаўная ўстанова культуры

Удзел у акцыі «Память — равнение на подвиг!»

     5 лістапада ў в. Хароміцкія Уздзенскага раёна каля памятнага знака на месцы, дзе загінуў Герой Савецкага Саюза, разведчык партызанскай брыгады імя Ракасоўскага – Марат Казей, адбылося мерапрыемства ў рамках акцыі “Память – равнение на подвиг!”, удзельнікамі якой былі: супрацоўнікі Уздзенскай раённай бібліятэкі і вучні 7-8 класаў Уздзенскай СШ №1 імя А.С.Пушкіна. Сустрэча была прымеркавана да Дня ваеннага разведчыка ў рамках праекта “Ушедшим в разведку навечно”. Ініцыятарамі праекта з’яўляецца Некамерцыйны фонд сацыяльных, культурных, адукацыйных і экалагічных праектаў «Исток» г. Калінінграда. Кіраўнік групы, настаўніца Н. Корбут і вучні расказалі пра Дзень ваеннага разведчыка, аб героі-разведчыке М.Казеі і подзвігу, які ён здзейсніў. Супрацоўніца раённай бібліятэкі А.Кучук паведаміла вучням аб разведгрупе “Джэк”, якая дзейнічала ва Усходняй Прусіі, аб самым малодшым разведчыку групы Г. Юшкевічы.

Вучань 9 класа СШ №2 імя К. Крапівы М. Шчамянок прачытаў верш Генадзя Юшкевіча, прысвечаны разведчыкам. Вучні ўсклалі кветкі да памятнага знака на месцы гібелі М. Казея і ўшанавалі памяць мінутай маўчання.

Прокрутить вверх