4 лістапада Уздзенская раённая бібліятэка правяла час ваеннага краязнаўства “Знать. Помнить. Не забыть”, прысвечаны Дню ваеннага разведчыка. Удзельнікамі мерапрыемства была працуючая моладзь, члены РГА “БРСМ”.
У гэты дзень маладыя людзі даведаліся аб разведчыках, ураджэнцах Уздзеншчыны, і тых , хто загінуў на яго тэрыторыі. Размова вялася аб Героі Савецкага Саюза І. Козічы, Героі Савецкага Саюза М.Казеі, Н. Рыдзеўскім, Ф.Кампанійцы. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, удзельнікам быў прапанаваны відэафільм аб разведгрупе “Джэк”.




