«Разумным падказка – у казках - Дзяржаўная ўстанова культуры

«Разумным падказка – у казках

Бібліятэкар Слабадской сельскай бібліятэкі 29 кастрычніка правяла прававую гульню-падарожжа «Разумным падказка – у казках» у клубе “У гасцях у казкі”. Для правядзення мерапрыемства была падрыхтавана выстава «Казачная краіна –Законія». На выставе  экспанаваліся кнігі з народнымі і аўтарскімі казкамі і кніга па правах дзіцяці. Гэта і было праблемным полем абмеркавання. Дзеці ўявілі сябе дарослымі і паспрабавалі вызначыць, ці заўсёды выконваюцца правы казачных герояў у кнігах. Размова атрымалася змястоўная, бо дзеці прадэманстравалі добрае веданне правоў і абавязкаў, прапаноўвалі свае шляхі выхаду з проціпраўных сітуацый. Як заўсёды, пагулялі ў гульні на ўвагу, інтуіцыю, веданне казак і нават крыху патанчылі пад «Брэменскіх музыкаў».

Прокрутить вверх