Адзіны дзень інфармавання з Аляксандрам Карлюкевічам - Дзяржаўная ўстанова культуры

Адзіны дзень інфармавання з Аляксандрам Карлюкевічам

23 кастрычніка Уздзенскую раённую бібліятэку наведаў Аляксандр Карлюкевіч – беларускі пісьменнік, журналіст, дзяржаўны дзеяч, які ў цяперашні час сумяшчае кіраўніцтва выдавецтвам “Беларусь” і Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Сустрэча адбылася ў рамках Дня інфармавання на тэму: “Роля сямейных каштоўнасцей у сучасным грамадстве”. Таксама Аляксандр Мікалаевіч падзяліўся планамі работы выдавецтва і ўдакладніў у работнікаў бібліятэкі, якія кнігі карыстаюцца попытам, каб іх потым перавыдаць. Атрымалася цікавая і карысная размова.

Прокрутить вверх