Час мужнасці «По следам «Джека» быў праведзены для васьмікласнікаў Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната 17 кастрычніка ў раённай бібліятэцы. Удзельнікам мерапрыемства было цікава даведацца аб разведгрупе «Джэк», якая ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала ва Усходняй Прусіі, аб гераізме савецкіх разведчыкаў, цяжкасцях, якія ім давялося пераадолець. Навучэнцам была прапанавана прэзентацыя аб разведгрупе «Джэк» і ўрыўкі з мастацкага фільма «Парашюты на деревьях», які быў зняты па кнізе аднаго з удзельнікаў «Джэка» нашага земляка – Напалеона Рыдзеўскага.



