Тыдзень бацькоўскай любові - Дзяржаўная ўстанова культуры

Тыдзень бацькоўскай любові

Бібліятэкар Зенькавіцкай сельскай бібліятэкі 17 кастрычніка правяла віншавальную праграму «Нашы любімыя, родныя, дарагія, шаноўныя…». У рамках «Тыдня бацькоўскай любові» Галіна Іванаўна завітала на бібліобусе ў вёску Чурылава не толькі з абменам літаратуры, але і з віншаваннем са святам да Дня Маці і Дня Бацькі. Бібліятэкар з кветкамі і паштоўкамі віншавала кожнага жыхара вёскі. Людзі з задавальненем і радасцю на тварах не толькі бралі літаратуру, але і заражаліся станоўчымі эмоцыямі.

Прокрутить вверх