Дзень маці ў клубе "Мая сям'я" - Дзяржаўная ўстанова культуры

Дзень маці ў клубе «Мая сям’я»

10 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, у Уздзенскай раённай бібліятэцы адбыўся актуальны дыялог «Немеркнущий свет материнской любви» з удзелам супрацоўнікаў Уздзенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Р.У.Бурло і Н.А. Кажамячонак. Як заўсёды на мерапрыемства прыйшлі жанчыны, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей. Калектыў бібліятэкі павіншаваў удзельнікаў клуба “Мая сям’я” з надыходзячым святам, пажадаў поспехаў ва ўсіх пачынаннях, ўвагі і ўдзячнасці ад дзяцей, якіх яны вырасцілі і выхавалі. Далей пасяджэнне працягвалася ў форме дыялогу: жанчыны распавядалі аб сваіх прыёмных дзяцей, дзяліліся іх жыццёвымі дасягненнямі.

 

Прокрутить вверх