Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу "Ветэранскі падворак - 2025" - Дзяржаўная ўстанова культуры

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу «Ветэранскі падворак — 2025»

8 кастрычніка ў Уздзенскай раённай бібліятэцы адбылося падвядзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу “Ветэранскі падворак — 2025”. Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас удзельнікаў конкурсу: В.Акуліч, А.Гільміяравай, Я.Дзесюкевіч, В.Стахно, Т.Трасніцкай, Т.Місюкевіч, А.Малашэвіч, М.Гарнастай, Т.Шакаль, Л.Тачыла і А.Малянок. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць віртуальна завітаць на падворкі да канкурсантаў. Старшыня раённага савета ветэранаў Т.Лычкоўская ўручыла дыпломы і падарункі. Яшчэ адна прыемная падзея адбылася ў гэты дзень – В.Шытыка быў уручаны знак “Ганаровы ветэран”. Увазе прысутных быў прапанаваны міні-канцэрт творчай студыі “Пазітыў” аддзялення забеспячэння дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту.

https://zorkanews.by/09102025/uchastnikov-rajonnogo-konkursa-veteranskoe-podvore-chestvovali-v-uzde

 

 

 

 

Прокрутить вверх