Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу на Уздзеншчыне — Дзяржаўная ўстанова культуры

Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу на Уздзеншчыне

10 верасня ў Уздзенскай раённай бібліятэцы былі падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Бульба і хлеб – усяму галава”. У конкурсе прынялі ўдзел 11 аўтараў, якія дасылалі  свае празаічныя і паэтычныя творы. Пераможцамі конкурсу сталі В.Сабалеўскі, Г.Нічыпаровіч (у намінацыі для членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі), Н.Лятун і А.Дрэка. Іншыя ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды ў намінацыях: “Мудра і проста”, “Палёт фантазіі”, “Паэтычны дэбют”, “Успаміны з маленства” і інш. Арганізатарамі конкурсу выступілі: раённая бібліятэка, раённая грамадская арганізацыя “Белая Русь”. Падзячныя пісьмы атрымалі ўдзельнікі конкурсу ад раённай арганізацыі ветэранаў “БГАВ”.

Прокрутить вверх