Бібліятэкары Уздзеншчыны на раённым свяце “Дажынкі-2025” і фестывалі “Бульба-фэст” — Дзяржаўная ўстанова культуры

Бібліятэкары Уздзеншчыны на раённым свяце “Дажынкі-2025” і фестывалі “Бульба-фэст”

6 верасня бібліятэкары Уздзеншчыны прынялі ўдзел у раённым свяце “Дажынкі-2025” і фестывалі “Бульба-фэст”. Працавала бібліятэчная інтэрактыўная пляцоўка “У гэты дзень, у гэты час бульбінка вітае вас!” Наведвальнікам свята была прапанавана літаратурная прышчэпка, арганізаваны хлебны рэйтынг, на якім кожны жадаючы мог аддаць голас за любімы від хлеба. З інтарэсам знаёміліся наведвальнікі з выстаўкай літаратуры беларускіх пісьменнікаў, якія ў сваіх творах праслаўлялі хлеб і бульбу. Была арганізавана выстаўка, прысвечаная ганароваму жыхару Уздзеншчыны, ініцыятару “Бульба-фэста” В.Лойка.

Прокрутить вверх