Дзень ведаў у раённай бібліятэцы — Дзяржаўная ўстанова культуры

Дзень ведаў у раённай бібліятэцы

1 верасня Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка запрасіла вучняў 9-х класаў сярэдняй школы № 1 імя А.С.Пушкіна на ўрок ведаў «В мир знаний через библиотеку». На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з сімваламі нашай Беларусі ў розных галінах жыцця: культуры, эканоміцы, спорце, архітэктуры і г.д. Даведаліся аб цікавых фактах з гісторыі архітэктурных аб’ектаў, абрадаў, падзей, якія адбываліся ў нашай краіне, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй.

 

Прокрутить вверх