Творчы вечар Валянціны Шытыка - Дзяржаўная ўстанова культуры

Творчы вечар Валянціны Шытыка

27 жніўня ў Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся творчы вечар В.Шытыка “Душа обязана трудиться”. Гэта сустрэча сабрала тых, хто даўно знаёмы з Валянцінай Мікалаеўнай і яе творчасцю. Аб сваёй літаратурнай дзейнасці пісьменніца расказала цікава і захапляльна. У яе выкананні гучалі ўласныя вершы, урыўкі з празаічных твораў. Шмат цёплых слоў гучала аб пісьменніцы ад яе калег па літаратурнай творчасці – удзельнікаў літаб’яднання “Нёманец”. Творчых поспехаў, натхнення, удзячных чытачоў пажадалі прысутныя на мерапрыемстве.

Прокрутить вверх