О, край родны, край прыгожы, завецца светла – Беларусь — Дзяржаўная ўстанова культуры

О, край родны, край прыгожы, завецца светла – Беларусь

23 жніўня Азерская сельская бібліятэка прыняла ўдзел у святкаванні Свята вёсак Маркаўцы і Сукаўцы. Бібліятэкар падрыхтавала выставу кніг “Мая зямля, мая Радзіма, завецца светла — Беларусь”, на якой размясціліся выданні краязнаўчага і патрыятычнага характару. Актыўна прымалі ўдзел жыхары вёсак у літаратурнай «прышчэпцы» “О, край родны, край прыгожы, завецца светла – Беларусь”. З задавальненнем зачытвалі ўслых вершы паэтаў Уздзеншчыны, атрымліваючы за гэта салодкія падарункі. 

Прокрутить вверх