Я здароўе берагу – сам сабе дапамагу - Дзяржаўная ўстанова культуры

Я здароўе берагу – сам сабе дапамагу

Азерская сельская бібліятэка актыўна працуе з чытачамі пажылога ўзросту. Так, 7 жніўня, для дадзенай катэгорыі ў бібліятэцы была арганізавана выстава парад «Я здароўе берагу – сам сабе дапамагу». Удзельнікі азнаёміліся з прадстаўленымі на экспазіцыі выданнямі па медыцыне, здаровым ладзе жыцця, абмеркавалі разам з бібліятэкарам спосабы захавання здароўя і даўгалецця, паўдзельнічалі ў бліц-апытанні «Здароўе – гэта…». Бібліятэкар не пакінула без увагі ў гэты дзень і чытачоў, якія абслугоўваюцца на даму. Алёна Валер’еўна наведала іх, зрабіўшы прэзентацыю найбольш значных выданняў, пагутарыла пра важнасць падтрымання фізічнай актыўнасці і пазітыўнага настрою.

Прокрутить вверх