Калі радок дыктуе пачуццё - Дзяржаўная ўстанова культуры

Калі радок дыктуе пачуццё

Калі радок дыктуе пачуццё. Пад такім дэвізам 25 ліпеня ў Уздзенскай раённай бібліятэцы імя П. Труса прайшло пасяджэнне літаб’яднання “Нёманец”.

У вокны літаратурнай гасцёўні заглядвала сонца, часам хмаркі набягалі, адчуваўся лёгкі подых ветру – самы час і настрой пагаварыць не пра агародніцкія клопаты ды эканамічныя праблемы, а пра штосьці чыстае, светлае, тое, што робіць наша жыццё прыгажэйшым. Такой і атрымалася размова, лірычны настрой якой задаў у яе пачатку сваімі вершамі пра каханне член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Сабалеўскі. Яго падтрымалі калега па пісменніцкай суполцы Валянціна Шытыка, цікавымі былі і выступленні Ніны Лятун, Іны Дворак, Тамары Каляда, Уладзіміра Бурэнкі.

Гучалі вершы і замалёўкі, успаміны і разважанні пра каханне і маляўнічыя краявіды роднага краю, цікавае баўленне вольнага часу і нашы мары… Ці не ў тым і адно з асноўных прызначэнняў паэзіі, літаратуры – выклікаць светлыя пачуцці, ствараць добры настрой і жаданне жыць прыгожа?!

Віктар Сабалеўскі

Прокрутить вверх