27 чэрвеня ў Уздзенскай раённай бібліятэцы прайшлі літаратурна-краязнаўчыя чытанні «Адданы патрыёт сваёй Радзімы», прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння нашага земляка – вядомага паэта, вучонага, акадэміка НАН Беларусі, грамадскага дзеяча – Пятра Глебкі.
Гасцямі мерапрыемства былі: Таццяна Лаўрык – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі навукова-даследчага цэнтра ДУА “Акадэмія адукацыі”, магістр філалагічных навук; Аксана Данільчык – паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук; Юлія Амосава – галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела інфармацыйнага цэнтра ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, Ганна Запартыка – пісьменніца, ганаровы архівіст Рэспублікі Беларусь; Леанід Крыванос – старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Удзельнікі літаратурна-краязнаўчых чытанняў шмат даведаліся аб творчасці, навуковай і грамадскай дзейнасці Пятра Глебкі. Цікавымі і змястоўнымі былі выступленні гасцей мерапрыемства, якія суправаджаліся прэзентацыямі. На працягу сустрэчы гучалі вершы П.Глебкі, быў праведзены флэшмоб па знаёмаму ўсім са школьных гадоў верша “Пасылка”. Прысутныя маглі пазнаёміцца з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выстаўцы, прысвечанай пісьменніку, пагартаць рарытэтныя выданні, якія пабачылі свет у 1932-1947 гадах.
Усё жыццё Пятра Глебкі, яго грамадская і навуковая дзейнасць, паэтычнае слова – неслі радасць жыцця, услаўляла наш народ, родную зямлю і тыя гераічныя справы, якія на ёй адбываліся.










