Для ўдзельнікаў працоўнага лагера “Маналіт” 24 чэрвеня бібліятэкары Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П.Труса правялі экспрэс-гутарку «Наркомания – знак беды» з удзелам першага сакратара РГ АА «БРСМ» Л.Крысько, якую прымеркавалі да Міжнароднага дня барацьбы з ужываннем і незаконным абаротам наркатычных сродкаў. Галоўнае, навучыцца гаварыць катэгарычнае “не” на розныя сумніўныя прапановы, якія можна атрымаць сёння ледзь не на вуліцы, а тым больш у інтэрнэт-сеціве. Бібліятэкары пацвердзілі словы аб адказнасці за незаконны абарот наркатычных сродкаў артыкулам з Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, раздалі лістоўкі «Что нужно знать о наркомании» адпаведнага зместу. А каб закончыць гутарку на пазітыўнай ноце, правялі віктарыну «Здоров будешь – всѐ добудешь!» па здароваму ладу жыцця.


