“МАЛАДЗЕЧНА – 2025” - Дзяржаўная ўстанова культуры

“МАЛАДЗЕЧНА – 2025”

13 чэрвеня супрацоўнікі Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П.Труса прынялі актыўны ўдзел ў ХХІV Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна – 2025». Гасцям і ўдзельнікам фестывалю была прапанавана інтэрактыўная пляцоўка “Зямля, што дорыць нам натхненне”, дзе былі прастаўлены фотаздымкі аб’ектаў гістарычнай спадчыны Уздзенскага раёна, выстаўка жывапісных работ «Фарбы Уздзеншчыны» мастака-аматара В.Мкртчана. Попытам карысталіся рарытэтная пішучая машынка, вершаваныя загадкі пісьменніцы Г.Нічыпаровіч “Загадкі-забаўлінкі ад бабулі Галінкі”. Пляцоўку наведалі беларускія пісьменнікі: Леанід Крыванос, Рагнед Малахоўскі, Ірына Карнаухава і Віктар Сабалеўскі. Літаратурную прышчэпку «Кропельку Уздзенскай паэзіі ў дар» атрымалі госці з В’етнама.

 

Прокрутить вверх