Пара летніх канікул – самы зручны момант, каб пагаварыць з дзецьмі пра бяспеку паводзін, а дакладней – пра тое, як правільна карыстацца веласіпедамі на дарозе, каб не папасці ў небяспечную сітуацыю. Дзеля гэтага бібліятэкар 13 чэрвеня сабрала дзяцей у вёсцы Чурылава і правяла скарбонку бяспекі «Две педали кручу и вперёд стрелой лечу». Пагаварылі пра розныя выпадкі, прааналізавалі паводзіны дзяцей, успомнілі правілы карыстання такім, здавалася б, простым сродкам руху, як веласіпед. Тут жа абгледзелі свае «машыны» – ці ўсё адпавядае патрэбным нарматывам? Адказалі на пытанні віктарыны і атрымалі на памяць улётку з правіламі паводзін на дарозе.

