Адкуль пісьменнікі прыходзяць - Дзяржаўная ўстанова культуры

Адкуль пісьменнікі прыходзяць

У Ліцвянскай сельскай бібліятэцы 10 чэрвеня прайшла літаратурная сустрэча «Адкуль пісьменнікі прыходзяць»  з пісьменніцай  Галінай Міхайлаўнай Нічыпаровіч, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Дзеці слухалі аповед Галіны Міхайлаўны і вершы, якія яна  прачытала, пазнаёміліся з кнігамі пісьменніцы на бібліятэчнай выставе, актыўна адказвалі на пытанні імправізаванай віктарыны, гулялі ў загадкі-адгадкі па творах. Была, вядома ж, і аўтограф-сесія, у выніку якой фонд бібліятэкі папоўніўся новымі кніжкамі. Кіраўніцтва ААТ «Литвяны-Агро» заахвоціла дзетак за актыўны ўдзел у мерапрыемстве салодкімі прызамі, а бібліятэкары правялі традыцыйную «Бібліятэчную прышчэпку» па творах Галіны Міхайлаўны.

Прокрутить вверх