30 мая ўдзельнікі літаб’яднання «Нёманец» былі запрошаны ў раённую бібліятэку на літаратурны час «Памяць у мастацкім слове». Прысутныя чыталі свае новыя творы — вершы, апавяданні, расказвалі аб сваіх творчых здабытках і планах. У выкананні В.Бокуць-Чабатаровай прагучала некалькі аўтарскіх песень, прысвечаных роднаму краю, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Госцем мерапрыемства ў гэты дзень быў Мікалай Майсюк, член літаратурнага аб’яднання «Вясёлка» (г.Капыль), пераможца многіх літаратурных конкурсаў і фестываляў. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем слухалі паэтычныя творы і аўтарскія песні ў выкананні Мікалая Пятровіча.