Чытаю я і ўся мая сям’я - Дзяржаўная ўстанова культуры

Чытаю я і ўся мая сям’я

Напярэдадні Дня сям’і 14 мая ўдзельнікі клуба «В гостях у сказки» сабраліся на гульню-выбар «Чытаю я і ўся мая сям’я», якая прашла пад дэвізам «Чыталі бабулі і дзядулі, чыталі таты і матулі, а цяпер чытаем мы!» Так называлася і кніжная рэтра-выстава, якую бібліятэкары падрыхтавалі як вынік апытання сярод бацькоў і родных сённяшніх малодшых школьнікаў. Цяжкавата прыйшлося дзецям – па падказцы трэба было знайсці патрэбную кнігу, прачытаць і асэнсаваць урывак, адказаць на пытанні, – але хлопчыкі і дзяўчынкі спраўляліся. Завяршылася мерапрыемства вясёлымі конкурсамі з бяспройгрышнай латарэяй.

Прокрутить вверх