Бібліятэчная інтэрактыўная пляцоўка ў Дзень Перамогі - Дзяржаўная ўстанова культуры

Бібліятэчная інтэрактыўная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая, у дзень 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне, Уздзенская раённая бібліятэка на раённым свяце арганізавала інтэрактыўную пляцоўку «Победа в сердце каждого живёт». Для жыхароў і гасцей горада і раёна былі аформлены тэматычныя выстаўкі, дзе былі прадстаўлены кнігі ваеннай тэматыкі і архіўныя матэрыялы. Адно з цэнтральных месцаў заняла новая кніга Дзмітрыя Вінаградава “Звёзды и люди”, дзе сабраны творы пра гераізм партызанаў, франтавікоў і падпольшчыкаў, ураджэнцаў Уздзеншчыны. У гэты дзень адбылася яе прэзентацыя. Попытам карысталася традыцыйная літаратурная прышчэпка з урыўкамі вершаў паэтаў-франтавікоў. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны аб Вялікай Айчынай вайне. У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня РГА “Белая Русь” А.Герасімовіч.

Прокрутить вверх