Памятаем сэрцам - Дзяржаўная ўстанова культуры

Памятаем сэрцам

Ёсць падзеі, над якімі не ўладны час, якія назаўсёды застаюцца ў памяці народнай — і такой падзеяй стала Вялікая Айчынная вайна. Важнасць гэтай гістарычнай падзеі з кожным мінулым годам толькі ўзрастае.

8 мая, напярэдадні святкавання 80-годдзя Дня Перамогі, Азерская сельская бібліятэка правяла для сваіх наведвальнікаў літаратурную «прышчэпку» пад назвай «Памятаем сэрцам».  Усе жадаючыя змаглі далучыцца да святочнай атмасферы, якая панавала ў гэты дзень у бібліятэцы, азнаёміцца з літаратурнымі творамі пра вайну, паўдзельнічаць у чытанні ўслых вершаў пра вайну нашых Уздзенскіх паэтаў.

Колькі б гадоў ні прайшло з Дня Перамогі, час ніколі не згладзіць з памяці людзей гэтыя страшныя падзеі. Памяць аб гераізме нашых продкаў павінна захавацца і перадавацца ад пакалення да пакалення.

Прокрутить вверх