«Паэт крыштальнай чысціні». Літаратурна-музычны вечар пад такой назвай быў прымеркаваны да дня нараджэння Паўлюка Труса, які прайшоў 6 мая ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Вучні 8 класа Уздзенскай раённай гімназіі пазнаёміліся з біяграфіяй паэта-земляка, яго творчасцю. Прысутныя з інтарэсам праглядзелі відэаролік “Падаюць сняжынкі”, які прагучаў у выкананні ансамбля “Песняры”, пазнаёміліся са зместам Віртуальнага музея Паўлюка Труса, рарытэтнымі і сучаснымі выданнямі твораў паэта. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй.