Для вучняў Ліцвянскай базавай школы 7 мая бібліятэкар Наталля Анатольеўна правяла пазнавальную гадзіну «Мой родный край, што уздзенскім названы…» у рамках адзінага урока мужнасці. Бібліятэкар пазнаёміла з выставай кніг «80 лет Победы в Великой Отечественной войне», расказала аб героях-земляках , якія змагаліся на франтах, і у партызанскіх атрадах. Наталля Анатольеўна расказала аб вязнях вёскі Вялікая Вуса, якая была спаленая нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а яе жыхары вывезены ў Германію. Для вучняў была праведзена бяспройгрышная латарэя «Квітней Беларусь».