Девятый день ликующего мая - Дзяржаўная ўстанова культуры

Девятый день ликующего мая

7 мая для ўдзельнікаў клуба «Залаты ўзрост» быў праведзены тэматычны вечар «Девятый день ликующего мая», прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэты дзень гучалі ўспаміны аб родных, якія змагаліся з ворагам і працавалі ў тыле, аб дзяцінстве, апаленым вайной. Н.Лятун, Т.Каляда, В.Бокуць-Чабатарова чыталі ўласныя вершы, прысвечаныя Перамозе. Удзельнікі мерапрыемства прынеслі фотаздымкі, сямейныя рэліквіі ваенных гадоў, дакументы і сабраныя матэрыялы аб сваіх родных, якія разам з усім савецкім народам набліжалі доўгачаканую Перамогу.

 

Прокрутить вверх