Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса 25 красавіка прыняла ўдзел у штогадовай культурна-асветніцкай акцыі «Бібліяноч-2025» пад назвай «Кніга. Час. Мы». Мерапрыемства пачалося з творчай вечарыны і прэзентацыі кніг журналіста, пісьменніка В.Сабалеўскага. Удзельнікам мерапрыемства быў прапанаваны час ваеннай гісторыі «Подвиг во имя жизни», паэтычны ланцужок вершаў Пятра Глебкі «Чытаем разам, чытаем услых». Як заўсёды цікавасць выклікала літаратурная прышчэпка «З любоўю да роднага слова». Для юных наведвальнікаў былі прапанаваны гульнёвая пляцоўка і аквагрым.