17 красавіка для навучэнцаў Уздзенскага дзяржаўнага каледжа быў праведзены час фінансавай граматнасці «Финансовая грамотность – основа благополучия». Сустрэча адбылася са спецыялістам Белаграпрамбанка Мартай Клімовіч, якая расказала ўдзельнікам мерапрыемства аб паслугах, якія прадастаўляе банк, аб небяспецы з выкарыстаннем банкаўскіх карт, персанальных дадзеных і інш.
Навучэнцам быў прапанаваны агляд літаратуры па фінансавай граматнасці з фондаў раённай бібліятэкі. Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Лізавета Цішчанка расказала аб фарміраванні на працоўны семестр гэтага года студэнцкіх атрадаў.