У чарговы раз сабрала ўдзельнікаў клуба «В гостях у сказки» літаратурна-гульнёвая праграма «Героі кніг – пра здаровы лад жыцця». Дзеці ўжо ведалі, што будзе шмат сюрпрызаў і работы з кнігамі, таму адразу скіраваліся да кніжнай выставы «О здоровье в книжке для малыша и малышки», перагледзелі ўсе, знайшлі падказкі і нават адразу хацелі адказваць. Але спачатку пагаварылі пра галоўныя фактары здароўя, да якіх аднеслі фізічны рух, загартоўванне, правільнае харчаванне, рэжым дня, асабістую гігіену і сяброўства.
А потым саставілі разам рэжым дня, пачыталі, што думаюць пра здаровы лад жыцця кніжныя героі, разгадалі загадкі, пабылі следапытамі. Нават фізкультхвілінка была пра розныя віды спорту.