21 сакавіка бібліятэкар Зенькавіцкай сельскай бібліятэкі Галіна Іванаўна правяла гульню-трэнінг «Добрым быть совсем-совсем не просто…». У пачатку мерапрыемства бібліятэкар задала пытанне «Што такое дабрыня і ветлівасць?» Зачытала па слоўніку С.І.Ажэгава «Толковый словарь русского языка» тлумачэнне гэтых слоў. Дзеці з задавальненнем, стаўшы ў круг, перадалі ўсмешку сябру, прынялі ўдзел у гульні «Чароўныя словы», «Ветліва — неветліва», разабралі сітуацыі з жыцця, успомнілі казкі і з дапамогай мімікі адказалі хто з герояў добры, а хто злы, адпачылі на фізкультхвілінцы.