Разверни страницы православных книг - Дзяржаўная ўстанова культуры

Разверни страницы православных книг

Бібліятэкары Хатлянскай сельскай бібліятэкі сумесна з настаўнікамі Хатлянскай сярэдняй школы 14 сакавіка правялі гадзіну  духоўнасці  «Разверни страницы православных книг» для вучняў 8-11 класаў. Госцем мерапрыемства быў айцец Віталь, які цікава і даступна расказаў  вучням  пра значэнне кнігі ў духоўным і свецкім жыцці,  пра тое, на колькі важная вера ў наш няпросты час. Увазе вучняў была прапанавана прэзентацыя аб лёсе першай друкаванай кнігі. Бібліятэкары арганізавалі кніжную выставу «Через слова к духовному свету», зрабілі агляд кніг, расказалі пра першадрукароў Івана Фёдарава і Францыска Скарыну.

Прокрутить вверх