7 сакавіка, напярэдадні галоўнага жаночага дня, бібліятэкар Азерскай сельскай бібліятэкі правяла для сваіх самых паважаных чытачоў віншавальны марафон «Са святам, мілыя жанчыны!». Віншаванне прымалі жанчыны сталага ўзросту, якія былі запрошаны на мерапрыемства ў гэты дзень у бібліятэку, а таксама жанчына, якая абслугоўваецца на даму. З задавальненнем яны чыталі цудоўныя вершы беларускіх паэтаў пра жанчын, матуль, беларускіх дзяўчат, прымалі віншаванні ад бібліятэкара. Прыемным дадаткам сталі салодкія пачастункі, якія былі загадзя прымацаваныя да вершаў на паперы. Затым віншавальны марафон перамясціўся ў Азерскі СДК, дзе адбываўся святочны канцэрт.