На святочнае мерапрыемства да Дня жанчын раённая бібліятэка запрасіла ўдзельнікаў клуба «Мая сям’я» – матуль, якія гадуюць прыёмных дзяцей. Для жанчын у гэты дзень было сказана шмат прыемных слоў віншавання. Спецыяліст раённага аддзела адукацыі Н.А.Герман падрыхтавала віншавальныя словы і падарункі.
На мерапрыемстве адбылася таксама прэм’ера першага нумара альманаха «Назад в будущее», які выдадзены Армянскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі, які ўключае ў сябе творы аўтараў з 8 краін свету. Нашу краіну на старонках альманаха прадставіла А.Стэльмах – публіцыст, празаік, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Расіі, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яе апавяданне «Иван Беда» выклікала ў прысутных шмат розных эмоцый.
На мерапрыемстве была праведзена кансультацыя-паведамленне «Недетские проблемы – взрослые решения», дзе ўдзельніцы сустрэчы пачулі парады і рэкамендацыі аб выхаванні дзяцей, аб палавой недатыкальнасці, суіцыдальных намераў, дэпрэсіях – гісторыі з працоўных будняў супрацоўнікаў Уздзенскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.