25 лютага ў рамках Дня праваслаўнай кнігі для навучэнцаў школ горада і наведвальнікаў Уздзенскай раённай бібліятэкі быў праведзены час праваслаўя «К духовности через книгу». Шмат сказана было на мерапрыемстве аб месцы праваслаўнай кнігі ў жыцці грамадства, аб тым, што ў рукапісных і друкаваных кнігах адлюстравана памяць чалавецтва.
Цікавым было выступленне настаяцеля Уздзенскага храма святых апосталаў Пятра і Паўла, протаіерэя Грыгорыя Чарапеннікава, які расказаў аб унікальных праваслаўных кнігах, якія захоўваюцца ў царкве і іх прызначэнні. Супрацоўніца бібліятэкі падрыхтавала агляд кніг праваслаўнай тэматыкі «Через книгу к истокам духовности». У выкананні салісткі раённага Дома культуры В.Тоўстай прагучала песня пра Беларусь.