21 лютага Азерская сельская бібліятэка правяла для наведвальнікаў школьнага лагера прававы дыспут «Правапарушэнні як вынік шкодных звычак”.
Разам з бібліятэкарам рабят сустракалі куклы-ратавальнікі: хлопчык Афанасій і дзяўчынка Васіліса. Рабятам на прыкладах паказалі некалькі правапарушэнняў – гэта хуліганства, махлярства, вымагальніцтва. Таксама былі разгледжаны розныя негатыўныя фактары, якія прыводзяць да злачынстваў — алкагалізм і ўжыванне наркотыкаў. Для замацавання набытых ведаў бібліятэкар правяла для дзяцей віктарыну “Ведаеш ці не?”.
У канцы мерапрыемства ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што, здзяйсняючы правіну, яны не толькі парушаюць Закон, але і прычыняюць боль сваім родным і блізкім. За дрэнныя ўчынкі даводзіцца несці адказнасць!