Мову родную, край свой любіце - Дзяржаўная ўстанова культуры

Мову родную, край свой любіце

21 лютага ў клубе «Кнігалюб» Азерскай бібліятэкі адбыўся літаратурны круіз пад назвай «Мову родную, край свой любіце». Тэма была выбрана не выпадкова, так як у гэты дзень ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без носьбіта.

Удзельнікі мерапрыемства прайшлі шмат выпрабаванняў: падбіралі словазлучэнні, якімі характарызавалі нашу беларускую мову; збіралі са слоў, надрукаваных на картках, выказванні славутых беларусаў, прысвечаныя мове; шукалі словы-адпаведнікі на беларускай і рускай мовах; адказвалі на пытанні віктарыны пра нашу краіну.

Было і творчае заданне, на якім дзеці аформілі прыгожыя паштоўкі з пажаданнямі росквіту і дабрабыту своёй роднай беларускай мове. Завяршэннем мерапрыемства стала знаёмства з выставай твораў беларускіх пісьменнікаў «Шчодрасць на добрае слова».

Прокрутить вверх