Родная мова – духоўная спадчына народа - Дзяржаўная ўстанова культуры

Родная мова – духоўная спадчына народа

20 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы быў праведзены пазнавальны час «Родная мова – духоўная спадчына народа». Навучэнцы Уздзенскага дзяржаўнага каледжа пазнаёміліся з разнастайнымі слоўнікамі беларускай мовы, дапаможнікамі па самастойнаму яе вывучэнню, а таксама прынялі ўдзел у гульні «Знайдзі адпаведнік». У рамках абласной міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Сябруем з законам» перад навучэнцамі выступіла інструктар-валеолаг раённай бальніцы С.Касабуцкая, якая расказала прысутным аб шкоднасці вейпаў.

 

Прокрутить вверх