Отечеству на верность присягая - Дзяржаўная ўстанова культуры

Отечеству на верность присягая

19 лютага на тэматычны вечар «Отечеству на верность присягая» былі запрошаны ўдзельнікі клуба «Залаты ўзрост», які дзейнічае пры Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. У гэты дзень вялася размова аб пытрыятызме, воінскім абавязку, гонары абараняць сваю Радзіму. Цікавым было паведамленне аб воінскім гераізме нашага народу на працягу некалькіх стагоддзяў, які падрыхтавала В.М.Шытыка. В.Бокуць-Чабатарова чытала свае вершы і выканала песню, прысвечаную воінам-інтэрнацыяналістам. На вечарыне гучала шмат успамінаў аб родных і блізкіх, якія ў розныя часы аддавалі воінскі абавязак нашай Радзіме.

Прокрутить вверх