Афганістан у лёсе нашых землякоў - Дзяржаўная ўстанова культуры

Афганістан у лёсе нашых землякоў

14 лютага для вучняў базавай школы бібліятэкар Ліцвянскай сельскай бібліятэкі Наталля Анатольеўна правяла хвіліну памяці «Афганістан у лёсе нашых землякоў». Бібліятэкар расказала аб дзіцячых і юнацкіх гадах Уладзіміра Астрауха, пазнаёміла з матэрыяламі, якія захоўваюцца ў краязнаўчай папцы «І ў памяці, і ў сэрцы назаўсёды…», аб школьных гадах і гадах службы земляка-маёра, загінуўшага ў 1984 годзе. За мужнасць і храбрасць узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3 — й ступені і Чырвонай Зоркі (пасмяротна). Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў вучні ўшанавалі памяць земляка, воіна-афганца.

Прокрутить вверх