Чтоб жили в памяти герои-земляки - Дзяржаўная ўстанова культуры

Чтоб жили в памяти герои-земляки

11 лютага Уздзенская раённая бібліятэка запрасіла на патрыятычную гадзіну «Чтоб жили в памяти герои-земляки» вучняў 7 класа Уздзенскай сярэдняй школы № 1 імя А.С.Пушкіна. У гэты дзень яны даведаліся аб дзейнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны разведвальна-дыверсійнай групы «Джэк», у склад якой уваходзіў наш зямляк, ураджэнец в.Мякоты Напалеон Рыдзеўскі.

Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя з урыўкамі мастацкай і дакументальнай стужак аб групе «Джэк», фотаздымкамі, архіўнымі дакументамі. Вучні азнаёміліся з кнігамі па тэматыцы мерапрыемства.

Прокрутить вверх