6 лютага Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса запрасіла гасцей і пастаянных карыстальнікаў бібліятэкі на творчы вечар «Душы запаветная ліра» з нагоды юбілею пісьменніцы Г.Нічыпаровіч. Мерапрыемства было напоўнена святлом усмешак, цяплом сэрцаў, сяброўскіх прывітанняў, якія гучалі ў гонар жанчыны, якую лёс надзяліў талентам ствараць паэтычныя радкі.
На сустрэчу завіталі члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Р.Малахоўскі і І.Карнаухава, сябры па творчасці, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Т.І.Лычкоўская, навучэнцы 9-х класаў Уздзенскай сярэдняй школы № 1 імя А.С.Пушкіна і інш.
Творчыя і сяброўскія адносіны звязваюць удзельнікаў літаб’яднання «Нёманец» і народны калектыў паэтаў і празаікаў «Выток» Дзяржынскай раённай бібліятэкі, якія таксама вершамі і музычным падарункам віншавалі Галіну Міхайлаўну.
Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй і паказам відэароліка «Мая вёска», створаным супрацоўнікамі бібліятэкі на верш Галіны Міхайлаўны, які яна прысвяціла сваім землякам, сваёй вёсцы.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства змаглі зрабіць фотаздымак з пісьменнікамі.
Праект «Кожная пятніца – роднае, сваё!» стартаваў па ініцыятыве Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі 19 снежня 2025 г.
Ён закліканы аб’яднаць арганізацыі і грамадзян у справе папулярызацыі айчынных тавараў, папулярызацыі іх якасці, разнастайнасці беларускіх страў, прыгажосці роднай мовы.
Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Труса далучаецца да праекта.
Кожны тыдзень мы будзем адкрываць для нашых чытачоў новыя старонкі беларускіх кніг, якія дыхаюць родным словам.
Далучайцеся да праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё».
ТУТ ЖЫВЕ КНІГА
Гэта пра нашу Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса. Храм розуму і мудрасці, царства кніг. 70 тысяч экзэмпляраў – такі кніжны фонд. Якое багацце! Кнігі на любы густ. Заходзім у памяшканне – утульная гасцінная, з густам абстаўлена і аформлена. Парадак і святочнасць: карціны мясцовых мастакоў, работы народных умельцаў, свежыя газеты і часопісы, выставы да юбілейных дат, краязнаўчыя нататкі… і роўныя рады кніжных сцелажоў. Усё на сваім месцы, ды так кампактна размешчана, так прыгожа. Тут такая колькасць красаты чалавечага духу і думак сабрана. Здаецца, і сцены працуюць на карысць наведвальнікаў – чытачоў.
Ёсць у бібліятэцы яшчэ адзін дзівосны кутачак, які дае магчымасць лепш пазнаць свой край і згадзіцца, што не трэба шукаць шчасця, долі на чужым далёкім полі. Гэта – гасцёўня. Яна мае свой адметны твар. Арыгінальна аформлена, з веданнем фальклорных традыцый беларускага народа. Прадметы нацыянальнага дэкору ўпрыгожваюць інтэр’ер. Знайшлося месца для вышываных ручнікоў, сурвэтак, сувеніраў з саломкі, саматканых абрусаў, гліняных фігурак. Экспазіцыя пастаянна абнаўляецца. Сёння асноўны накірунак – краязнаўчы куток памяці, дзе ўшаноўваюцца ветэраны бібліятэчнай працы, бібліятэкары – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Тут прадстаўлена і паэтычная Уздзеншчына, дзе прысутнічае прывабны каларыт беларускай мовы, песняй гучаць яе словы. Сапраўдны “салаўіны кут” Беларусі, як назваў наш раён Віктар Сабалеўскі. Тут свая краіна мроя, дзе так хораша думаць і адпачываць. Нездарма гасцёуня выбрана месцам правядзення розных мерапрыемстваў, сустрэч з цікавымі людзьмі. Тым, хто хоць раз наведвае гасцёўню, запомніцца гэта незвычайнае відовішча.
І ўсё гэта зроблена розумам і рукамі супрацоўнікаў бібліятэкі. Яны – невычэрпная крыніца творчасці, адданыя сваёй справе людзі. Тут цэняць прафесіяналізм, ініцыятыву і жаданне развівацца. Тут не проста працуюць, тут жывуць, растуць, абучаюцца і ствараюць цуды. Душой калектыву з’яўляецца дырэктар Драчан Аксана Валер’еўна. Яна сабрала аднадумцаў, згуртавала іх, умела ладзіць работу сваёй установы. Наколькі яна элегантная, абаяльная, выхаваная і, вядома, прафесіянал з шырокім кругаглядам і талентам кіраўніка.
— Поспехі бібліятэкі — гэта заслуга калектыва, гэта агульныя намаганні, пошукі, здабыткі. Мы – сіла, таму што мы разам, у нас маральная падтрымка і ўзаемадапамога, — гаворыць дырэктар. — Мы давяраем адзін аднаму, упэўнены, што за спіною не стаіць ні хлусня, ні хітрасць, ні якая-небудзь другая брыдота. Калектыў робіць нас больш актыўнымі, стойкімі, адказнымі. Мы тут чэрпаем сілу і энергію. Працуем так: задумана, аформлена, зроблена.
— Колькі падарожжаў мы тут здзяйсняем, колькі жыццяў пражываем, колькі радасці адчуваем. І ўсё гэта дзякуючы нашай рабоце, тым абставінам, якія нас акружаюць, пануюць тут, – уступае ў размову Кучук Алена Аляксандраўна.
Сапраўды, мы бачым тут яднанне ведаў і працы, злучэнне сілы і волі. Вялікія і добрыя справы заўсёды згуртоўваюць людзей.
Жыццё ў бібліятэцы бурліць. Яна знаходзіцца ў гушчы падзей. Асноўныя напрамкі работы: патрыятычнае выхаванне, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, работа з моладдзю і людзьмі сталага ўзросту, прапаганда здаровага ладу жыцця. Бібліятэка цесна супрацоўнічае з раённым грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, з раённай арганізацыяй ветэранаў, грамадскім аб’яднаннем “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. У ХХХІ рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” яна заняла трэцяе месца. А ў 2023 г. стала лепшай ў вобласці.
Як усё складана, тонка: няспынны рух наперад, расшырэнне сферы паслуг, навізна, добра наладжаны рытм работы. Кожны чалавек на сваім месцы. Наведвальнікі сустракаюць тут сардэчны прыём. Барычэўская Анжэла абслугоўвае карыстальнікаў, выконвае заяўкі чытачоў на даму. Уважліва выслухае, параіць, дапаможа адшукаць патрэбную кнігу ці закажа ў абласной бібліятэцы. Умела, у выразных сціслых рысах выкладае змест кнігі, каб зацікавіць чытача.
Бібліятэка аказвае паслугі сельскім аматарам чытання, на бібліёбусе дастаўляе кнігі ў вёскі, дзе адсутнічаюць стацыянарныя бібліятэкі. Шчамянок Наталля загадзя рыхтуецца да выезда, падбірае кнігі, якія карыстаюцца асаблівым попытам, не забываецца пра персанальныя заяўкі. Яна добра вывучыла запыты людзей і ведае, што каму рэкамендаваць. Бачыць і адчувае, што яе праца запатрабавана, прыносіць задавальненне, чуе словы ўдзячнасці. А гэта лепшая ўзнагарода.
Кучук Алена “нашпігавана” ідэямі. Ініцыятыўная, смела бярэцца за любую справу. Яна адказвае за работу чытальнай залы, праводзіць экскурсіі па бібліятэцы, піша сцэнарыі мерапрыемстваў і з’яўляецца іх пастаяннай вядучай. Эрудыцыя дазваляе ёй смела выступаць на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё ў рубрыцы “Літаратурны калейдаскоп”. Добрым словам, уважлівым позіркам, нейкім унутраным спакоем уздзейнічае яна на наведвальнікаў, дапамагае зразумець і палюбіць кнігу, захацець прыйсці сюды яшчэ раз. Здольны кансультант, не хваліцца дасведчанасцю, а ўсё растлумачыць, расталкуе, дапаможа разабрацца ў стракатай путаніцы падзей сённяшняга дня.
35 гадоў працуе ў бібліятэцы Нісцюк Святлана – загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі. Адказнасць вялікая: падрыхтоўка прэзентацый, відэаролікаў, выкананне платных паслуг, падрыхтоўка матэрыялаў для абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Работа цікавая, захапляючая, патрабуе дасканала валодаць камп’ютарам. Яна граматная, прадпрымальная, дзелавая і сур’ёзная. Дзейсная, страсная натура, патрабуе пастаянных перамен, арыгінальных рашэнняў, руху ўперад. Нястомны працаўнік. Здавалася б, ёсць вынік, прызнанне, павага, а яна – на табе – шукае новага… І пачынае нанова… Лічыць, што ва ўсіх справах самае галоўнае – пачатак. Сэрца дыктуе, а розум робіць папраўкі. Ахвотна ўзялася за выдавецкую справу. Дзякуючы ёй аформлены стэнд па гісторыі гаспадаркі “Агра-Кухцічы”, выдадзены кнігі-альбомы краязнаўчай тэматыкі. Так друкаванае слова краяведаў даходзіць да землякоў. Умее разумна пытацца, уважліва слухаць, спакойна адказваць і гаварыць абдумана. Не дапускае, каб язык забягаў наперад розуму. Высакародны тон, манеры, выражэнні выдаюць яе адукаванасць і тактоўнасць.
– Вось наш элексір работаздольнасці, – паказвае Нісцюк Святлана кнігі. – Мы пастаянна вучымся, чытаем, разважаем, выбіраем з усяго самае карыснае. Кніга не толькі абагачае чалавека, застаўляе яго думаць, яна можа змяніць яго жыццё, рухае гісторыю. Таму ўся наша работа накіравана на папулярызацыю кнігі. Ну, а каб дайсці да мэты, трэба перш за ўсё ісці. Што мы і робім. І за гэта не толькі грошы атрымоўваем.
Гэта не проста словы. Удзячныя пісьмы ад райвыканкама, ад старшыні дружбы “Беларусь – Малдова”, ад калег Нясвіжскай раённай бібліятэкі за ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні свята з нагоды 800-годдзя г.Нясвіжа, падзяка аб’яднанню “Нёманец” ад камандзіра вайсковай часці г.Дзяржынска, ад Нацыянальнай бібліятэкі. Гэта не проста ўзнагароды, гэта прызнанне творчай работы, высокая адзнака яе якасці.
Пасля знаёмства з калектывам бібліятэкі і яго работай апаноўвае заспакаенне, суцішанасць, цёплай хваляй накатываецца радасць. Жыве кніга, жыве цікавасць і павага да яе. І ў гэтым вялікая заслуга людзей, якія тут працуюць.
Галіна Чыгрына, в.Кухцічы
2025 г.
Название проекта
«Город мой, читаем вместе!»
Продолжительность проекта, лет
1
Организация-заявитель, предлагающая проект
УНП
691327846
Название
Государственное учреждение культуры «Узденская центральная районная библиотека им. П.Труса»
Адрес
Минская область, город Узда, улица Новицкого, 9
Должность ответственного лица
директор
ФИО ответственного лица
Оксана Валерьевна Драчан
Контактные данные для связи
+375171866047
Целевая группа
Дети и подростки с ограниченными возможностями, родители, педагоги детских образовательных учреждений города Узда, государственное учреждение образования «Узденский центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации», отделение социальной реабилитации и абилитации инвалидов государственного учреждения «Территориальный центр социального обслуживания населения Узденского района»
Место реализации проекта
Минская область, город Узда
Обоснование проблемы с учетом исходной ситуации в регионе реализации проекта
В небольшом городе Узда проживает 2,5 тысячи несовершеннолетних, в том числе более 100 детей-инвалидов. Библиотека оснащена современным оборудованием и разнообразным книжным фондом. Для повышения рейтинга книги в досуге несовершеннолетних и детей с ограниченными возможностями необходимо проведение выездных мероприятий по месту жительства. Для преодоления барьеров общения и создание равных возможностей, в том числе социализацию детей с инвалидностью и здоровых сверстников, для развития творческих и интеллектуальных способностей.
Цель проекта
Повышение рейтинга книги и чтения несовершеннолетних в период каникул, уровня читательской культуры детей и подростков, в том числе детей с ограниченными возможностями посредством реализации проектных и игровых мероприятий в условиях специально созданного культурного пространства.
Краткое содержание (суть) проекта
Приобретение необходимого оборудования: игрового и спортивного инвентаря; выставочного оборудования: напольная театральная ширма, магнитно-маркерная доска, мольберты; закупка мебели: столиков-трансформеров, кресел-мешков, складных стульев; технического оснащения: ноутбук, принтер для цветной печати; микрофоны, акустическая система; настольные игры. Издательские расходы: фотоаппарат с мгновенной печатью, фотобумага, резак сабельный, перфобиндер. Проведение занятий с детьми на свежем воздухе на постоянной основе во время школьных каникул: театрализованных и литературных мероприятий, семейных праздников, творческих мастерских. Размещение на библиотечном сайте информации о реализации проекта.
Финансирование проекта
Количество поступлений (план)
5000
Валюта
USD
Общая стоимость проекта
5500
Средства донора
5000
Софинансирование
500
Дальнейшая деятельность по окончании проекта
Расширение географии проекта, не только для городских школьников, но и для детей и подростков, проживающих в сельской местности. Планируется привлечение детей и дошкольного возраста. Проведение мероприятий по обмену опытом с коллегами. Издание буклета «Город мой, читаем вместе!»
Задачи, планируемые к выполнению в рамках реализации проекта
Растить новое поколение читателей через внедрение инновационных форм и методов работы с книгой; организовать досуг детей в период школьных каникул.
Ожидаемые результаты
Интеграция детей с инвалидность и здоровых сверстников, в том числе социализация, преодоление барьеров общения и создание равных возможность; рост интереса к книге и читательской активности; распространение новых библиотечный форм работы с несовершеннолетними; формирование позитивного имиджа библиотеки.
The project title
«My city, Let’s read together!»
The Project duration, years
1
Организация-заявитель, предлагающая проект
Organisation name
«Uzda Central Regional Library named after P.Trus»
Address
Minsk region, the city of Uzda, Novitsky street, 9
Position of the contact person
director
Name, surname of the contact person
Drachan Oksana Valerievna
Contact details for liaison
+375171866047
The Target group
Children and adolescents with disabilities, parents, teachers of children’s educational institutions of the city of Uzda, the state educational institution «Uzda Center for Correctional and Developmental Education and Rehabilitation», the department of social rehabilitation and habilitation of persons with disabilities of the state institution «Territorial Center for Social Services of the Population of the Uzda District»
Place of project realisation
Minsk region, the city of Uzda
Justification of the problem taking into account the baseline situation in the project region
The small town of Uzda is home to 2,500 minors, including over 100 children with disabilities. The library is equipped with modern equipment and a diverse collection. To enhance the use of books in the leisure time of minors and children with disabilities, it is necessary to conduct outreach activities in their communities. This includes overcoming communication barriers and creating equal opportunities, including socialization between children with disabilities and their healthy peers, and developing their creative and intellectual abilities.
Project Aim
Improving the book and reading habits of minors during the holidays, and the reading culture of children and adolescents, including children with disabilities, through the implementation of project and game activities in a specially created cultural space.
Project Summary
Acquisition of necessary equipment: gaming and sports equipment; exhibition equipment: floor-standing theater screen, whiteboard, easels; furniture: transformable tables, beanbags, folding chairs; technical equipment: laptop, color printer; microphones, sound system; board games. Publishing expenses: instant camera, photo paper, reciprocating cutter, punch binder. Theatrical and literary events, family celebrations, creative workshops.
Planned number of trenches
5000
Currency
USD
Total
5500
Donor funds
5000
Co-financing
500
Further activities at the end of the project
Expanding the project’s reach beyond city schoolchildren to include children and adolescents living in rural areas. Plans are underway to include preschool-aged children as well. Conducting peer-to-peer learning events. Publishing the booklet «My City, Let’s Read Together!».
The envisaged objectives during the project work
To raise a new generation of readers through the introduction of innovative forms and methods of working with books; to organize children’s leisure time during school holidays.
Description of project activities
Acquisition of necessary equipment: play and sports equipment. Exhibition equipment: floor-standing theater screen, whiteboard, easels. Furniture purchase: convertible tables, bean bag chairs, folding chairs; technical equipment: laptop, color printer; microphones, sound system; board games. Publishing expenses: instant camera, photo paper, reciprocating cutter, punch binder. Theatrical and literary events, family celebrations, and creative workshops. Posting information about the project implementation on the library website.
Expected Result
Integration of children with disabilities and healthy peers, including socialization, overcoming communication barriers and creating equal opportunities; growth of interest in books and reading activity; dissemination of new library forms of work with minors; formation of a positive image of the library.
УТВЕРЖДАЮ
Директор ГУК «Узденская центральная районная библиотека им. П.Труса»
_________ О.В.Драчан
29.12.2025 г.
План работы
выездного клуба по интересам для подростков «РИТМ»
2026 год
Форма проведения, название мероприятия
Дата и время проведения
Место проведения
Квест-игра «Земли родной – талант и вдохновение»
15.01
14.50
УО «Узденский государственный колледж»
Познавательная игра «Смак роднай мовы»
к Международному дню родного языка
19.02
14.50
УО «Узденский государственный колледж»
Искренний разговор «Сделай правильный выбор!» с участием медработников
19.03
14.50
УО «Узденский государственный колледж»
Час финансовой грамотности «Финансовая грамотность – залог успешного будущего»
с участием специалиста Белагропромбанка
16.04
14.50
УО «Узденский государственный колледж»
Исторический экскурс «Через все прошли и победили» ко Дню Победы
21.05
14.50
УО «Узденский государственный колледж»
Патриотический час «Беларусь: путь к Независимости» ко Дню Независимости Республики Беларусь
18.06
14.50
УО «Узденский государственный колледж»
Урок патриотизма «Единым духом мы сильны»
ко Дню народного единства
17.09
14.50
УО «Узденский государственный колледж»
Час семейных ценностей
«Если есть семья – значит счастлив я»
15.10
14.50
УО «Узденский государственный колледж»
Час-предостережение «Шаг в пропасть отменяется» с участием медработника
19.11
14.50
УО «Узденский государственный колледж»
Открытый разговор «Новому веку – здоровое поколение» с участием медработника
17.12
14.50
УО «Узденский государственный колледж»
Зав.ООИ С.А.Нистюк
ЗАЦВЯРДЖАЮ:
дырэктар ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса»
А.В. Драчан
План работы
літаратурнага аб’яднання «Нёманец»
на 2026 год
№ п/п
Форма правядзення
Назва мерапрыемства
Тэрмін выканання
Адказны за выкананне
1.
Прэзентацыі кніг мясцовых пісьменнікаў
«Родным словам з душой падзялюся»
На прац.года
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
2.
Выданне асобнікаў удзельнікаў літаб’яднання
«Літаратурная скарбонка Уздзеншчыны»
На прац.года
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
3.
Творчая майстэрня
«Подсказано сердцем, написано душой»
Студзень
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
4.
Літаратурная гадзіна да Дня роднай мовы
«Мая мова, мой свет, мая душа»
Люты
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
5.
Гадзіна гумару да 130-годдзя з дня нараджэння К.Крапівы
«Дык хто смяецца апошнім?»
Сакавік
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
6.
Крапівінскія чытанні
«Жывое слово Крапівы»
Красавік
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
7.
Паэтычны дыялог да Дня Перамогі
«Не смолкнет слава тех великих лет»
Май
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
8.
Літаратурная гадзіна
«І льюцца з кроплямі радкі»
Чэрвень
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
9.
Гадзіна патрыятычнага настрою
«Любоў да Радзімы праз прыгожае пісьменства»
Ліпень
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
10.
Гадзіна паэтычнага настрою
«Музыка слова»
Жнівень
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
11.
Літаратурная гасціная да Дня беларускага пісьменства
«Свята, якое яднае сэрцы»
Верасень
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
12.
Дыялог-разважанне
«Мода на здоровое слово»
Кастрычнік
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
13.
Гадзіна паэтычных зносін
«Гучыць паэзія ў душы»
Лістапад
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
14.
Літаратурныя дажынкі
«Родным словам дакраніся да сэрца»
Снежань
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
Заг.ААІ С.А.Нісцюк
ЗАЦВЯРДЖАЮ:
дырэктар ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса»
А.В. Драчан
План работы
клуба «Залаты ўзрост»
на 2026 год
№ п/п
Форма правядзення
Назва мерапрыемства
Тэрмін выканання
Адказны за выкананне
1.
Святочная праграма ў рамках Навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы»
«Однажды в Старый новый год…»
Студзень
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
2.
Літаратурна-музычны вечар
«Анна Герман. По страницам жизни и творчества»
Люты
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
3.
Час добрага настрою
«Когда в душе поет весна»
Сакавік
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
4.
Дыскусія-развага
«Простые правила здоровья»
Красавік
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
5.
Тэматычны вечар да Дня Перамогі
«Весна Победы нашей»
Май
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
6.
Гадзіна памяці
«Трагедия жизни – война»
Чэрвень
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
7.
Гадзіна зносін да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
«С любовью к Беларуси»
Ліпень
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
8.
Літаратурна-паэтычная гадзіна
«Живут в моем сердце стихи»
Жнівень
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
9.
Тэматычны вечар да Дня пажылых людзей
«Когда приходит мудрости пора»
Верасень
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
10.
Тэматычны вечар
«Юность комсомольская моя»
Кастрычнік
Нісцюк С.А.
Кучук А.А.
11.
Літаратурна-музычная гадзіна да 270-годдзя В.А.Моцарта